У рамках рэалізацыі царкоўна-дзяржаўных мерапрыемстваў па ўвекавечанні памяці Першага Патрыяршага Экзарха ўсея Беларусі мітрапаліта Філарэта (Вахрамеева) для вучняў 5-7 класаў прайшла гадзіна памяці “На службе Богу и Отечеству». У мерапрыемстве прыняў удзел настаяцель Свята-Мікалаеўскай царквы айцец Сергій, які пазнаёміў вучняў з цікавымі звесткамі жыцця мітрапаліта Філарэта.