Адпачываем з задавальненнем

Гульнёвая праграма “Спортлато”, конкурс малюнкаў “Сімвал 2022 года” дазволілі вучням праявіць свае творчыя здольнасці 29 снежня. Але самым цікавым для школьнікаў стала не толькі віртуальнае падарожжа “Як сустрэнем Новы год?” і завочная экскурсія ў Беларускі нацыянальны мастацкі музей “Шэдэўры беларускага жывапісу”, але і наведванне залы гісторыі міліцыі ў г. Пружаны (Пружанскі РАУС), пакою памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў і  музея-сядзібы “Пружанскі палацык”. У Пружанскім палацыку вучням прапанавалі акрамя традыцыйнай экскурсіі наведаць выставу мастакоў і навагодніх цацак і паштовак.  Зала гісторыі міліцыі найбольш уразіла хлопцаў, бо на выставачным матацыкле ім дазволілі пасядзець і адчуць сябе інспектарам ДАІ. Шмат экспанатаў і цікавай інфармацыі расказаў і паказаў Гарахавіцкі В. М. у пакоі воінаў-інтэрнацыяналістаў. Невыносныя і цяжкія ўмовы жыцця салдат, жудасы вайны і вялікія страты — усё гэта не магло не ўразіць падлеткаў.

Добавить комментарий