Пазнавальна, цікава, карысна!

Падчас зімніх канікулаў вучні школы наведалі музейны пакой воінаў-інтэрнацыяналістаў у Палацы культуры г. Пружаны. Шмат экспанатаў і цікавай інфармацыі расказаў і паказаў Гарахавіцкі В. М.  Дзеці ўбачылі асабістыя рэчы воінаў, якія прымалі ўдзел у жудасных падзеях Афганскай вайны, мелі магчымасць даведацца аб лёсах воінаў-інтэрнацыяналістаў Пружаншчыны ў пасляваенны час.
Завяршылася падарожжа сеансам масавага катання ў Лядовым палацы. Экскурсія прайшла цікава і пазнавальна, весела і здорава!

Добавить комментарий