Віртуальная экскурсія “У музеі Вялікай Айчыннай вайны” і гадзіна памяці “Жывым мы памяць пакідаем”, прысвечаная Году гістарычнай памяці, дазволілі школьнікам «прайсціся» па экспазіцыях новых зал музея. Утульная атмасфера партызанскага лесу ў спалучэнні з сучаснымі тэхналогіямі і абсталяваннем дапамаглі вучням пазнаёміцца з прадметамі, кожны з якіх — гэта напамін аб цяжкіх часах фашысцкай акупацыі, якія нельга ні забыць, ні выкрэсліць з памяці. На пярэдадні Дня яднання народаў Беларусі і Расіі прайшла гадзіна разважання “Адным мы звязаны лёсам”, якая сабрала вучняў 5, 6 класаў, каб яшчэ раз узгадаць старонкі гісторыі дзяржаў-суседак. Дэбаты на тэму “Алкагольная дрыгва” аб’ядналі старшакласнікаў для абмеркавання пытанняў прафілактыкі алкагольнай залежнасці падлеткаў, адміністратыўнай адказнасці за ўчынкі, здзейсненыя непаўналетнімі. Таксама старшакласнікі спаборнічалі ў інтэрактыўнай гульні “Падарожжа па краіне здароўя”.