8 лютага 2023 года ў піянерскай дружыне імя Марата Казея прайшоў піянерскі збор «Огонёк памяти», прысвечаны дню памяці юнага героя-антыфашыста. У ходзе збора вучні расказалі аб піянерах-героях, аб барацьбе юных антыфашыстаў супраць захопнікаў у гады Вялікай Айчыннай вайны. Піянеры ўшанавалі памяць юных герояў хвілінай маўчання. У рамках дадзенага мерапрыемства школьнікі яшчэ раз упэўніліся ў тым, што подзвігу народа жыць у вяках.