Трагедыя беларускага народа

22 сакавіка для вучняў 1-10 класаў прайшлі адзіныя ўрокі «Аб чым звоняць званы Хатыні», прысвечаныя 80-й гадавіне трагедыі, якая стала сімвалам усіх беларускіх вёсак, спаленых у гады Вялікай Айчыннай вайны. Трагедыя Хатыні — адзін з тысяч фактаў, якія сведчаць аб мэтанакіраванай палітыцы генацыду ў адносінах да насельніцтва Беларусі, якую ажыццяўлялі нацысты падчас Вялікай Айчыннай вайны на працягу ўсяго перыяду акупацыі. «Звоняць званы Хатыні» — мітынг-рэквіем з такой назвай прайшоў каля помніка ахвярам фашызму ў аг. Шані. Навучэнцы школы, настаўнікі, аднавяскоўцы сабраліся, каб аддаць даніну памяці загінуўшым жыхарам вогненнай вёскі і ўсім ахвярам страшнай вайны. Удзельнікі мітынгу ўсклалі кветкі да помніка, ушанавалі памяць загінуўшых у гады Вялікай Айчыннай вайны хвілінай маўчання.

Добавить комментарий