У першы дзень канікул нашу ўстанову адукацыі наведалі вучні ДУА «Сярэдняя школа № 3 г.Пружаны». Педагог-арганізатар пазнаёміла навучэнцаў з экспазіцыяй, прысвечанай паэту-земляку Міколу Засіму. Каля помніка ахвярам фашызму рабяты ўшанавалі памяць загінуўшых хвілінай маўчання.