Летнімі вечарамі актыўна наведваюць навучэнцы школьны стадыён і дзіцячую гульнявую пляцоўку, дзе іх з нецярпеннем чакаюць педагогі і праводзяць цікавыя пазнавальныя і спартыўныя мерапрыемствы. Сёння дзеці прынялі ўдзел у пазнавальнай гадзіне «Скарбы роднага краю» з удзелам загадчыка Шаняўскім сельскім клубам — бібліятэкай Кабрынец Т.Ф, пазаймаліся на трэнажорах і турніках, а таксама пагулялі ў гульню «Забі гол».