Сапраўдная любоў да Радзімы пачынаецца з ведання дзяржаўных сімвалаў-герба, сцяга, гімна і павагі да іх. Прывіць гэта пачуццё падрастаючаму пакаленню — адна з асноўных задач. У нашай установе адукацыі склалася добрая традыцыя: раніцу кожнага аўторка пачынаць з цырымоніі вынасу Дзяржаўнага сцяга і выканання Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь.