Заданне 5.1 Вывучыць ступень забруджвання атмасфернага паветра метадамі біяіндыкацыі ў мікрараёне ўстановы адукацыі
Сярод жывых арганізмаў самымі адчувальнымі індыкатарамі агульнага забруджвання паветра з’яўляюцца лішайнікі. Вучні 7 – 9,11 класаў у лістападзе 2023 года пад кіраўніцтвам настаўніка біялогіі Жэдзік Г.М. правялі ацэнку якасці атмасфернага паветра каля школы метадам ліхаіндыкацыі.
Спіс вучняў
- Андрухін Ягор
- Варажбіцкі Інакенцій
- Гац Кацярына
- Крысевіч Юлія
- Пераедзенка Аляксандр
- Сіліна Сняжана
- Андрухін Іван
- Бабей Ягор
- Гац Канстанцін
- Канюшык Вікторыя
- Пекун Данііл
- Рамановіч Анастасія
- Бульц Наталля
- Валюкевіч Вадзім
- Кот Яўгеній
- Краўчук Юлія
- Ляшчынскі Аляксей
- Шаламіцкая Паліна
- Курыльчук Аліна
- Батура Ксенія
- Казлоўскі Уладзіслаў
- Краўчук Вікторыя
- Міранюк Анастасія
Вынікі даследавання
Табліца №1. Вынікі даследавання лішайнікаў (школьны двор – пляцоўка №1) , АЧА=0,07
Прыкметы | Дрэвы | |||||||||
1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 | 9 | 10 | |
Агульная колькасць лішайнікаў | 2 | 1 | 2 | 1 | 1 | 2 | 1 | 2 | 1 | 1 |
кусцістых | — | — | — | — | — | — | — | — | — | — |
ліставатых | 1 | 1 | 1 | 1 | — | 1 | 1 | 1 | — | 1 |
накіпных | 1 | — | 1 | — | 1 | 1 | — | 1 | 1 | — |
Ступень пакрыцця ствала дрэва лішайнікамі, % | 35 | 40 | 25 | 30 | 20 | 55 | 35 | 45 | 25 | 50 |
Бал ацэнкі | 3 | 3 | 3 | 3 | 2 | 4 | 3 | 4 | 3 | 4 |
Табліца № 2 Вынікі даследавання лішайнікаў (школьны сквер – пляцоўка №2), АЧА= 0,15
Прыкметы | Дрэвы | |||||||||
1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 | 9 | 10 | |
Агульная колькасць лішайнікаў | 2 | 2 | 2 | 3 | 3 | 3 | 3 | 2 | 3 | 2 |
кусцістых | — | 1 | — | — | — | — | 1 | — | — | — |
ліставатых | 1 | 1 | 2 | 2 | 2 | 1 | 1 | 2 | 2 | 2 |
накіпных | 1 | — | — | 1 | 1 | 2 | 1 | — | 1 | — |
Ступень пакрыцця ствала дрэва лішайнікамі, % | 45 | 50 | 55 | 55 | 45 | 45 | 60 | 30 | 55 | 55 |
Бал ацэнкі | 4 | 4 | 4 | 4 | 4 | 4 | 6 | 3 | 4 | 4 |
Прыкметы | Дрэвы | |||||||||
1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 | 9 | 10 | |
Агульная колькасць лішайнікаў | 2 | 1 | 2 | 1 | 1 | 2 | 1 | 2 | 1 | 1 |
кусцістых | — | — | — | — | — | — | — | — | — | — |
ліставатых | 1 | 1 | 1 | 1 | — | 1 | 1 | 1 | — | 1 |
накіпных | 1 | — | 1 | — | 1 | 1 | — | 1 | 1 | — |
Ступень пакрыцця ствала дрэва лішайнікамі, % | 30 | 35 | 25 | 30 | 20 | 50 | 30 | 40 | 35 | 55 |
Бал ацэнкі | 3 | 3 | 3 | 3 | 2 | 4 | 3 | 4 | 3 | 4 |
Табліца №3. Вынікі даследавання лішайнікаў (стаянка – пляцоўка №3) АЧА=0,06
Ацэнка частаты сустракаемасці і ступені пакрыцця па пяцібальнай шкале Табліца №4
Частата сустракаемасці (%) | Ступень пакрыцця (%) | Бал ацэнкі | ||
Вельмі рэдка | Менш 5% | Вельмі нізкая | Менш 5% | 1 |
Рэдка | 5-20% | Нізкая | 5-20% | 2 |
Рэдка | 20-40% | Сярэдняя | 20-40% | 3 |
Часта | 40-60% | Высокая | 40-60% | 4 |
Вельмі часта | 60-100% | Вельмі высокая | 60-100% | 5 |
Такім чынам, карыстаючыся дадзенай табліцай для кожнай пляцоўкі і для кожнага тыпу роста лішайнікаў – кусцістых, ліставатых і накіпных – выставілі балы сустракаемасці і пакрыцця.
Ступень забруджвання паветра была ацэнена па атрыманым дадзеным , якія занесены ў табліцы №1 — №3 на аснове табліц №4 і №5.
Табліца №5 Ацэнка ступені забруджанасці паветра
Стан лішайнікавага пакрыцця | Характарыстыка забруджвання |
Прусутнічаюць амаль усе віды накіпных лішайнікаў, некаторыя віды ліставых | Зона сярэдняга забруджвання |
Прусутнічаюць усе віды ліставых лішайнікаў | Адносна чыстая зона |
Кусцістыя лішайнікі ў тым ліку | Чыстая зона |
Усе пералічаныя віды ліставых і кусцістых лішайнікаў | Вельмі чыстая зона |
Вывучэнне лішайнікаў прышкольнай тэрыторыі дазволіла зрабіць вывад аб перспектыўнасці праведзеных даследаванняў. Было ўстаноўлена, што лішайнікі іграюць важную ролю ў фукцыяніраванні экасістэмы.
У ходзе даследаванняў было ўстаноўлена, што чысціня атмасфернага паветра на розных участках школы залежыць ад ступені пакрыцця дрэў эпіфітнымі лішайнікамі.
Лішайнікі з’яўляюцца дастаткова дакладнымі і адчувальнымі індыкатарамі забруджвання атмасферы. Чым чысцейшае паветра, тым больш разнастайны відавы склад лішайнікаў, і наадварот, чым больш бруднае паветра, тым меншую плошчу пакрываюць лішайнікі на ствалах дрэў.
У выніку вывучэння відавога складу ліхенафлоры, ацэнка ступені праектыўнага пакрыцця лішайнікамі дрэў у мікрараёне ДУА «Шаняўская сярэдняя школа імя Міколы Засіма», былі атрыманы наступныя дадзеныя: стан эпіфітных лішайнікаў здавальняючы, на трох вывучаных участках адсутнічалі кусцістыя лішайнікі, а былі знойдзены толькі ліставыя і накіпныя формы лішайнікаў, што ўказвае на слабое забруджванне атмасфернага паветра. Праекцыйнае пакрыццё лішайнікамі дрэў нізкае. Па меры ўдалення ад аўтамабільнай дарогі колькасць відаў і праекцыйнае пакрыццё лішайнікаў павялічваецца. Найбольш забруджанай аказалася пляцоўка №3, найменш забруджанай пляцоўка №1.
Рэкамендацыі для паляпшэння экалагічнага стану прышкольнай тэрыторыі:
— прадоўжыць работу па азеляненні прышкольнай тэрыторыі;
— выкарыстоўваць для азелянення дрэвы, кустарнікі і кветкава-дэкаратыўныя расліны;
— праводзіць работу сярод вучняў і іх законных прадстаўнікоў аб шырокім выкарыстанні веласіпедаў пад дэвізам “ Рух – гэта жыццё, а чыстае паветра – здароўе кожнага з нас”.
— Выпусціць лістоўку-зварот да ўладальнікаў аўтамабільнага транспарту з рэкамендацыяй аб выкарыстанні больш якаснага аўтамабільнага паліва.
Зробім паветра чыстым
(памятка па мінімізацыі забруджвання паветра ў мікрараёне школы)
- Не вырубвай і не ламай дрэвы – яны садзейнічаюць ачышчэнню паветра ад пылу і дыму, абагачаюць яго кіслародам. Ахоўвай расліны – зберажэш чыстае паветра.
- Не палі кастры побач з дрэвамі – гэта можа прывесці да гібелі расліннасці і забруджвання паветра.
- Не карыстайся аднаразавым посудам, замяні поліэтыленавыя пакеты на папяровыя ці тканевыя.
- Выкарыстоўвай акумулятары замест батарэек для электрапрыбораў. Акумулятары можна перазараджаць і выкарыстоўваць паўторна, а батарэйкі гадамі ляжаць на звалках, атручваючы паветра.
- Расказвайце сваім сябрам, знаёмым, сваякам аб тым чаму і як можна ахоўваць паветра ад забруджванняў.
- Не выкідвай смецце і рэшткі ежы на вуліцу – гэта прывядзе да іх гніення і забруджвання паветра. Не спальвай смецце, а выкідвай у спецыяльныя кантэйнеры.
- Не спальвайце на кастры, у катлах і печах рэзіну, вырабы з пластмасы, поліэтыленавую плёнку. Пры іх гарэнні выдзяляюцца вельмі ядавітыя рэчывы, якія забруджваюць паветра.
- Не прасіце бацькоў падвезці да школы, калі яна знаходзіцца блізка. Але папрасіце іх выключыць рухавік на стаянцы. Гэта скараціць колькасць выхлапных газаў, якія выдзяляюцца ў атмасферу.
- У сухое надвор’е часцей палівайце вадой двор каля дома – гэта паменшыць колькасць пылу ў паветры.
- Не куры! Гэта шкодзіць не толькі твайму здароўю. Забруджанае тытунёвым дымам паветра небяспечна для іншых.