3 ліпеня ў Якуцку адбыўся заключны дзень лёгкаатлетычных спаборніцтваў у рамках VIII Міжнародных спартыўных гульняў «Дзеці Азіі». Залатым эстафетным поспехам вызначыліся і нашы юнакі- Ягор Берашко, Кірыл Яшчук, Станіслаў Сцямасаў і Андрэй Літвіновіч. З першага этапу спартсмены захапілі лідарства і ўпэўнена фінішавалі першымі, прынёсшы ў скарбонку Беларусі яшчэ адно золата. Чатыры кругі па стадыёне хлопцы пераадолелі за 3:27.05. Віншуем! Андрэй, мы табой ганарымся!