Заданне 5.2 Вызначыць ступень забруджвання паветра пры вывучэнні снегавога покрыва і атмасферных ападкаў у мікрараёне ўстановы адукацыі
Спіс вучняў
- Варажбіцкі Інакенцій
- Сіліна Сняжана
- Андрухін Ягор
- Пераедзенка Аляксандр
- Крысевіч Юлія
- Бабей Ягор
- Гац Канстанцін
- Канюшык Вікторыя
- Пекун Данііл
- Рамановіч Анастасія
- Бульц Наталля
- Валюкевіч Вадзім
- Кот Яўгеній
- Краўчук Юлі
- Ляшчынскі Аляксей
- Шаламіцкая Паліна
У аграгарадку Шані дастаткова вялікая колькасць аўтамабіляў, лік іх з кожным годам усё павялічваецца. Снег з’яўляецца эфектыўным накапляльнікам забруджвальных рэчываў, якія трапляюць ў навакольнае асяроддзе. Снег для даследаванняў быў узяты на розных участках: у школьным двары, у скверы каля школы, на стаянцы для аўтамабіляў і школьнага аўтобуса.
Для даследавання снега як індыкатара забруджвання навакольнага асяроддзя намі былі праведзены якасныя рэакцыі на вызначэнне іонаў.
- Вызначэнне рН асяроддзя.
- Вывад: дадзеная якасная рэакцыя паказала наяўнасць іонаў медзі ў снегавым покрыве нашага мікрараёна. Мы можам зрабіць вывад, што наяўнасць злучэнняў медзі абумоўлена наяўнасцю машынна-трактаранага двара ААТ “Шані –аграпрадукт” у крокавай даступнасці, значная колькасць машын і школьны аўтобус на стаянцы каля школы
- Вызначэнне сульфат-іонаў(SO42- ).
ВаС12 + H2SО4 → BaSО4 ↓ + HC1
Ba2+ + SО42- → BaSО4↓- асадак белы
Вывад: дадзеная якасная рэакцыя паказала наяўнасць сульфат іонаў ў пробах снегу ўзятых з пляцоўкі каля стаянкі для машын і школьнага аўтобуса.
- Якасныя рэакцыі на наяўнасць іонаў свінца далі адмоўны вынік.
Заключэнне
У ходзе нашага даследавання мы ўстанавілі якасць снегавога покрыва на тэрыторыі нашай установы адукацыі і вакол яе. Было ўстаноўлена наяўасць іонаў медзі і сульфат іонаў у пробах снегу ўзятага на стаянцы і на пляцоўцы з боку машына-трактарнага двара. На астатніхпляцоўках снег быў чыстым. Снег з’яўляецца індыкатарам чысціні атмасфернага паветра. Зыходзячы з гэтага, можна зрабіць вывад аб пападанні дадзеных рэчываў у глебу, грунтавыя воды, атмасферу пры раставанні снегу. У нашых сілах зрабіць бяспечным навакольнае асяроддзе для нас саміх ад уздзеяння дадзеных таксічных рэчываў. Напрыклад, устаноўка фільтраў на сантэхніку, азеляненне грунта раслінамі-індыкатарамі.