Ушаноўваем памяць воінаў-афганцаў

У рамках дэкады «Афганістан у лёсах маіх землякоў» вучні 7-11 класаў наведалі Шаняўскі сельскі клуб-бібліятэку і прынялі ўдзел у літаратурна-музычнай кампазіцыі «Афганістан — наша памяць і боль», прысвечанай 35-ай гадавіне з дня вываду савецкіх войскаў з Афганістана. Пранікнёныя словы вядучых, успаміны удзельнікаў тых падзей, песні пра Афган нікога не аставілі абыякавым. Наш святы абавязак — памятаць загінулых, не забываць жывых, аддаваць даніну павагі тым, хто выконваў свой інтэрнацыянальны абавязак да канца. Памяць аб тых падзеях жыве ў абелісках і помніках, застанецца ў нашых сэрцах.

Добавить комментарий