Літаратурны квэст “Беларускія казкі” прайшоў для вучняў 4 – 7 класаў.

Мерапрыемства праходзіла ў форме падарожжа па казках. Дзеці акунуліся ў казачны свет- свет чараўніцтва і дабрыні . Яны адгадвалі загадкі, вызначалі чароўныя прадметы герояў, адгадвалі казку па ўрыўку, дапаўнялі імёны казачных герояў, успаміналі, хто дзе жыве. Мерапрыемства было накiравана на пашырэнне кола ведаў вучняў аб беларускіх казках, павышэнне цікавасці да роднай мовы, развіццю слоўнікавага запасу вучняў, выхаванне любовi i павагi да беларускай мовы. Вучні з вялікім захапленнем і жаданнем пазнавалі казку  па ілюстрацыі, адказвалі на прапанаваныя пытанні, перакладалі словы з рускай мовы на беларускую, разгадвалі крыжаванку. Дзеці актыўна ўдзельнічалі ў гульні, праяўлялі творчыя і інтэлектуальныя здольнасці. Мерапрыемства пакінула ў вучняў добрыя ўражанні, прыемны настрой, падаравала вучням шмат станоўчых эмоцый і жаданне вывучаць родную мову і беларускія казкі.

 

Добавить комментарий