Страляем у электронным ціры

Вучні 8-10 класаў разам з кіраўніком па фізічным выхаванні правялі практычныя заняткі па адпрацоўцы навыкаў стральбы ў электронным ціры на базе ДУА “Параслянская сярэдння школа”. Гэты новы накірунак патрыятычнай работы вельмі спадабаўся старшкласнікам. Ва ўстанове адукацыі працуе музей баявой славы, з экспазіцыяй якой дзеці мелі магчымасць пазнаёміцца. Падзеі Вялікай Айчыннай вайны нікога не астаўляюць абыякавымі і астаўляюць глыбокі след у душах падрастаючага пакалення.

Добавить комментарий