Намеснік начальніка Пружанскага РАУС Панасюк С.А. правёў прафілактычную гутарку сярод педагогаў пра кібербяспеку. Апошні час махляры шукаюць новыя віды і формы адбірання грошай з насельніцтва. Таму гэтая тэма з’яўляецца надзвычай актуальнай. Сяргей Анатольевіч прывёў прыклады махлярства па Пружанскім раёне, назваў лічбы пацярпелых, адзначыў стыль паводзін людзей падчас званкоў, звярнуў увагу на неабходнасць асцярожных паводзін падчас размоў па мабільным тэлефоне.