У рамках тыдня працоўнага навучання адбыўся фестываль прафесій «Кім быць?»
Дзякуючы фестывалю, вучні не толькі пашырылі свае ўяўленні пра свет прафесій, але і даведаліся, якія крокі на шляху да прафесіі трэба зрабіць, змаглі вызначыць свае схільнасці да таго ці іншага віду прафесійнай дзейнасці, пачулі шмат карыснай інфармацыі пра самыя прэстыжныя і самыя запатрабаваныя ў краіне і нашым рэгіёне прафесіі.