Добрай традыцыяй стала ў нашай установе кожны год праводзіць мерапрыемствы, прысвечаныя Міжнароднаму дню роднай мовы. Гэта свята – нагода для носьбітаў мовы яшчэ раз задумацца аб лёсе той, адзінай, якую мы завём матчынай, на якой думаем, на якой вымавілі першае слова і на якой размаўлялі нашы продкі.