«Песня ў ваенным шынялі»

     Конкурсам інсцэніраванай песні «Песня ў ваенным шынялі» ў школе завяршыўся месячнік патрыятычнага выхавання.  Конкурс праводзіўся ў дзвюх узроставых групах: 3 — 6, 7 — 11 класы.

      Усе класы надзвычай творча падышлі да падрыхтоўкі. Інсцэніраваліся як творы часоў Вялікай Айчыннай вайны, так і напісаныя ў наш час. Сур’ёзныя, драматычныя творы змяняліся вясёлымі і нават сатырычнымі песнямі.

     Журы, у склад якога ўваходзілі работнікі сельскага клуба, былыя вайскоўцы, настаўнікі, лепшым назвала выступленне вучняў 4 класа з песняй «Балада аб партызанцы Галіне» (1 група), выступленне 10 класа з песняй «Барон фон дэр Пшык» (2 група).

SAM_1001SAM_1033

SAM_1018SAM_1027

Выніковая табліца конкурсу

              Клас                    Песня                                     Месца        
3 «Брат у армію ідзе» 3
4 «Балада аб партызанцы Галіне» 1
5 «Зори алые» 3
6 «Огонёк» 2
7 «Война» 3
8 «Последний бой» 3
9 «Катюша» 3
10 «Барон фон дер Пшик» 1
11 «Смуглянка» 2

 

SAM_0995SAM_1005SAM_1012SAM_1018SAM_1027SAM_1030SAM_1036SAM_1047SAM_1000SAM_1002

Добавить комментарий