Сусветны дзень грамадзянскай абароны

1 сакавіка 2018 года ў нашай школе прайшлі мерапрыемствы, прысвечаныя Сусветнаму дню грамадзянскай абароны.

Пачаліся мерапрыемствы з вучэбнай эвакуацыі па ўводнай узгарання ў будынку школы. Далей настаўнік дапрызыўнай падрыхтоўкі Ціхановіч Я. Д. паведаміў вучням аб тым, як праводзіцца апавяшчэнне насельніцтва  пры ўзнікненні надзвычайных сітуацый і дзеяннях па сігналах апавяшчэння ў мірны і ваенны час.

Настаўнікі пачатковых класаў пазнаёмілі малодшых школьнікаў з правіламі аказання пацярпелым першай медыцынскай дапамогі.

Асабліва спадабалася вучням старшых класаў вывучэнне правіл карыстання індывідуальнымі сродкамі абароны. Яны з захапленнем вучыліся прымяняць працівагазы.

Добавить комментарий