Праект http://POMOGUT.BY — гэта аб’яднанне магчымасцяў дзяржавы і грамадства. Яго арганізатары не ставяць перад сабою мэты заставіць адмовіцца ад ужывання наркатычных сродкаў. Іх задача — дапамагчы тым, хто аказаўся сам на сам са сваёю бядою. Інфармацыйны рэсурс зможа ў рэжыме рэальнага часу забяспечыць кожнага, хто звярнуўся, ведамі па яго канкрэтнай праблеме. Рэсурс працуе ў тэставым рэжыме.