Падыходзіць да завяршэння месячнік па добраўпарадкаванні. На працягу некалькіх тыдняў вучні і работнікі шчыравалі на школьных кветніках. Сотні кусцікаў арабісу, віёлы, гваздзікоў турэцкіх былі высаджаны іх руплівымі рукамі.
Зацвілі пасаджаныя восенню прымулы, цюльпаны. Школьны двор радуе вока сваёю чысцінёй і прыгажосцю.
Прыемна, калі праца прыносіць плён.