Аб удзеле ў акцыі «Бессмяротны полк»

У маі 2018 года будзе арганізавана шэсце калоны «Бессмяротны полк» (старт у 12 гадзін 9 мая па адрасе: г. Пружаны, вул. Р.Шырмы, 17, ад будынка райвыканкама).

Каб стаць удзельнікам шэсця Вам неабходна ўзяць фотаздымак свайго сваяка — удзельніка Вялікай Айчыннай вайны, працаўніка тылу, партызана, вязня канцлагера, які сам ужо ніколі не прыйдзе на мітынг.

Патрабаванні да фотаздымка: фармат А4, пад здымкам указваецца прозвішча, імя, імя па бацьку, гады жыцця і вайсковае званне або тыя дадзеныя, якімі Вы валодаеце.

Запрашаем прыняць удзел усіх жадаючых.

Добавить комментарий