30 мая ў школе празвінеў апошні званок — сімвал заканчэння выдатнай школьнай пары для выпускнікоў 11 класа. У гэтым годзе школа выпускае 6 вучняў. Урачыстае віншаванне намесніка старшыні Пружанскага райвыканкама С. М. Ханавец, старшыні Шаняўскога сельскага савета С. І. Лапукі, інспектара па кадрах Н.У. Касьян, дырэктара А. М. Ярмашэвіч, пажаданні настаўнікаў, кранальныя прамовы бацькоў і словы ў адказ не менш усхваляваных выпускнікоў закранулі ўсіх прысутных. І, вядома ж, словы-пажаданні першакласнікаў, якія з зайдрасцю глядзелі на выпускнікоў.
Мы жадаем нашым выпускнікам поспехаў у вучобе і працы, чыстага неба, яркага сонца, добрага настрою! Мы верым, што школа заўсёды будзе для іх родным домам!