Празвінеў званок на першы ўрок

Урачыстая лінейка, прысвечаная пачатку навучальнага года, сабрала на школьным двары не толькі вучняў і педагогаў, але і шматлікіх гасцей.

Віншаванні гучалі ад дырэктара школы А. М. Ярмашэвіч, старшыні Шаняўскога выканаўчага камітэта С. І. Лапукі. Грашовыя прэміі былі ўручаны кіраўніком ААТ «Шані-аграпрадукт» Хвастовым Д. М.  тым вучням, якія летам актыўна працавалі ў гаспадарцы. А старшыня Пружанскага раённага аб’яднання прафсаюзаў Гаманчук Т. Ю. не толькі пажадала поспехаў вучням у вучобе, але і ўручыла дырэктару школы грашовы сертыфікат.

Добавить комментарий