З 5 верасня пяты раз стартавала рэспубліканская акцыя Белаграпрамбанка па фінансавай адукаванасці. Пяцікласнікі нашай школы сталі ўдзельнікамі гэтай акцыі. Усім вучням былі ўручаны кніжкі “Твае першыя фінансы”. У рамках урокаў фінансавай адукаванасці хлопчыкаў і дзяўчынак чакаюць віктарыны, гульні і конкурсы. У гэтым годзе да фінансавых казак, гісторый аб узнікненні грошай, укладаў, крэдытаў, парад па правільным выкарыстанні зберажэнняў, апавяданняў пра важнасць і неабходнасці банкаў даданы цэлы раздзел займальных галаваломак і рэбусаў з яркімі ілюстрацыямі, табліцамі і малюнкамі. З іх дапамогай дзеці змогуць праверыць атрыманыя веды ў сферы фінансаў.