Падчас правядзення пазнавальнага мерапрыемства “Падарожжа да Грыба-Грыбовіча”, якое праводзілася для вучняў пачатковых класаў, дзеці адгадвалі загадкі, малявалі знаёмыя грыбы, паўтаралі правілы збору грыбоў. У канцы мерапрыемства вучні паспрабавалі знайсці грыбы самастойна.