Адным з важных напрамкаў выхаваўчай работы ў школе з’яўляецца захаванне гістарычнай памяці аб падзеях Вялікай Айчыннай вайны, фарміраванне ў маладых людзей павагі да ветэранаў і пачуцця гонару за сваю краіну. 5 лістапада атрадам “Міласэрнасць” праведзена аперацыя “Абеліскі”. Члены атрада разам з педагогам-арганізатарам Калядой А.Г. навялі парадак ля помнікаў нашага мікрараёна.