2 лістапада вучні 5-7 класаў разам з настаўнікамі Арабей А.Я. і Жырыкавай Н.І. наведалі гісторыка-краязнаўчы музей і галерэю мастацтва г. Бяроза.
Галерэя мастацтва прапанавала цікавы экскурс як у гісторыю, так і культуру горада. Калідоры галерэі сустрэлі выставай работ мастакоў Бярозаўшчыны. Цікава і пазнавальна прайшоў час у залах картузіанскага манастыра, воінаў-інтэрнацыяналістаў, кірмашу, перыяду савецкага часу. Вучні змаглі акунуцца ў гісторыю, пазнаёміцца з традыцыямі і прадметамі побыту розных часоў, што з’яўляецца добрым стымулам для выхавання ў іх грамадзянскасці і патрыятызму.