У панядзелак, 19 лістапада, вучні пачатковых класаў былі запрошаны на літаратурную гасцёўню, прысвечаную 110-годдзю з дня нараджэння земляка-паэта Міколы Засіма.
Падчас правядзення мерапрыемства вучні знаёміліся з творчай дзейнасцю і жыццёвым шляхам Міколы Засіма, дэкламавалі вядомыя вершы паэта, гулялі ў беларускія народныя гульні, удзельнічалі ў віктарыне па творчасці земляка, імя якога носіць наша школа.