21 лістапада вучні 10 класа сустрэліся з прадстаўніком ДУ «Віцебская ордэна «Знак Пашаны» дзяржаўная акадэмія ветэрынарнай медыцыны». Падчас сустрэчы старшакласнікі даведаліся аб факультэтах, кафедрах, аграрным каледжы, навукова-даследчым інстытуце ветэрынарнай медыцыны і біятэхналогіі, Рэспубліканскай лабараторыі інфармацыйных тэхналогій. Таксама вучні атрымалі поўную інфармацыю аб умовах паступлення і навучання ў акадэміі.