Падведзены вынікі

23 лютага вучаніцы 10 класа Дзянісік Настасся і Германовіч Аліна разам са сваім кіраўніком Ханіла В. С. прынялі ўдзел у VII раённым этапе адкрытага абласнога фестывалю фальклорнага мастацтва “Радавод”.

У намінацыі «Традыцыйныя стравы Берасцейшчыны» было прадстаўлена 9 страў нашай мясцовасці.

У намінацыі «Народнае дэкаратыўна-прыкладное мастацтва» шырока прадстаўлены вырабы абрэзкавага шыцця: кампазіцыя «Калыска» з дзіцячай пасцельнай бялізнай, падушкі, кухонныя прылады (сурвэткі, рукавічкі, мяшэчкі, чахлы на стульчыкі), тэкстыльнае пано, дыванкі і, у вялікім асартыменце, дзіцячыя цацкі.

Па выніках конкурсу вучаніцы ўзнагароджаны Дыпломамі І ступені ў абедзвюх намінацыях і прымуць удзел у занальным аглядзе VII адкрытага абласнога фестывалю фальклорнага мастацтва “Радавод”  у г. Брэсце 30 сакавіка 2019 года.

Віншуем!

 

Добавить комментарий