21 сакавіка ў рамках ШАГа па тэме «Я — грамадзянін Рэспублікі Беларусь» вучні мелі магчымасць узнавіць у памяці гісторыю стварэння Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. На мерапрыемства быў запрошаны настаяцель Свята-Мікалаеўскай царквы в. Засімавічы айцец Сергій, які вызначыў якасці сапраўднага грамадзяніна і параіў, як іх выхоўваць. Асабліва ён спыніўся на такіх паняццях як «патрыятызм» і «патрыёт».
Вучаніцы Бойдзіч Паліна і Бульц Дар’я падзяліліся ўражаннямі ад паездкі ў Музей Вялікай Айчыннай вайны, дзе ім ва ўрачыстай абстаноўцы былі ўручаны пашпарты дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па Бярозаўскай выбарчай акрузе №9 Качынам Леанідам Іванавічам.