У суботу, 6 красавіка, усе вучні школы ўдзельнічалі ў фізкультурна-спартыўным свяце “Спорт любіць – здаровым быць”. Затым пачаткоўцаў чакала гадзіна спартыўнай гульні “На свежым паветры карысны хадзьба, бег, рух, гульня!” і фізкультурна-спартыўнае свята “Вясна + Спорт = Здароўе». Вучні 5 — 7 класаў спаборнічалі ў вясёлых стартах “Вышэй, хутчэй, мацней!” Члены БРСМ прынялі ўдзел у інтэрактыўным занятку “Прынцыпы ЗЛЖ”.
У гэты ж дзень вучні 4 — 9 класаў прынялі ўдзел у веснавым лёгкаатлетычным кросе ў гарадскім парку г. Пружаны.