Стала традыцыяй кожны год падчас свята Піянерскай дружбы прымаць у піянеры акцябрат 4 класа. Не стаў выключэннем і гэты год. Дзевяць дзяўчынак і хлопчыкаў папоўнілі піянерскую сям’ю. Да гэтага святочнага мерапрыемства дзеці рыхтаваліся даўно. Яны вывучалі піянерскі статут, слухалі і вучылі піянерскія песні былых гадоў, цікавіліся подзвігамі піянераў-герояў, рабілі добрыя справы. На зборы ва ўрачыстай абстаноўцы, у прысутнасці гасцей, вучняў, настаўнікаў, акцябратам павязалі чырвона-зялёныя гальштукі. Дзеці далі абяцанне, што будуць любіць сваю Радзіму, імкнуцца быць добрымі, сумленнымі, справядлівымі, захоўваць піянерскія традыцыі. На зборы піянеры атрымалі першыя заданні: аформіць атрадны альбом, сабраць інфармацыю пра піянера-героя, імя якога будзе насіць атрад.