З 27 па 29 сакавіка для вучняў школы была арганізавана экскурсія ў Полацк.
Школьнікам, настаўнікам і бацькам, якія суправаджалі дзяцей, была прапанавана разнастайная і цікавая экскурсійная праграма па памятных мясцінах славутага горада.
У Спасаўскім храме вучні змаглі ўбачыць фрэскі XII стагоддзя, пакланіцца абразу Еўфрасінні Полацкай, пазнаёміцца з гісторыяй жыцця асветніцы.
У музеі беларускага кнігадрукавання навучэнцы мелі магчымасць дакрануцца позіркам да першых кніг, якія былі напісаны манахамі, даведацца аб умовах і спосабах друкавання кніг у той час.
Вучні пабывалі каля помнікаў Усяславу Чарадзею, літары «Ў», Еўфрасінні Полацкай, на «Чырвоным мосце», на тэрыторыі езуіцкага калегіума (цяпер Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт), каля знака «Геаграфічны цэнтр Еўропы», у Сафійскім саборы.
Полацкі прыродна-экалагічны музей прадставіў вучням экспанаты насякомых, жывёл, рыб, птушак і інш.