2 красавіка вучні 7 — 8 класаў здзейснілі «Геаграфічны круіз». Яны наведалі востраў Прыказак і прымавак, Аўтамабіляў, Кулінарыі і інш. На кожным з астравоў выконвалі разнастайныя геаграфічныя заданні: складзі геаграфічную анаграму, адгадай геаграфічны тэрмін, назаві адным словам геаграфічныя аб’екты, складзі прыказку з геаграфічнымі назвамі і інш. Абедзве каманды набралі аднолькавую колькасць балаў. У выніку перамагла дружба! Віншуем!