5 красавіка вучні 10 — 11 класаў прынялі ўдзел у кірмашы «Скарбы роднага краю», які завяршыў тыдзень геаграфіі.
Нацыянальны каларыт мерапрыемства быў дасягнуты не толькі пры дапамозе адмысловага ўпрыгожання залы ручнікамі і выцінанкамі, але і пры дапамозе непадробнай акцёрскай гульні вядучых. Змітрок, Васіль і Несцерка на працягу ўсяго мерапрыемства запальвалі цікавасць абедзвюх каманд. Вучні мелі магчымасць не толькі праверыць свае веды па геаграфіі, адгадаць загадкі, успомніць беларускія песні, але і самі дэкламавалі вершы пра родны край. Па выніках гульні абедзве каманды былі ўзнагароджаны дыпломамі адпаведнай ступені.