Шануй родную мову!

З 11 па 16 лістапада ў школе праходзіць тыдзень беларускай мовы і літаратуры.

Тыдзень пачаўся літаратурнай кампазіцыяй «Родная мова — цудоўная мова!» 12 лістапада каманды хлопчыкаў і дзяўчынак 5 — 6 класаў спаборнічалі ў турніры лепшых знаўцаў беларускай мовы. У сераду, 13 лістапада, сярод вучняў 8, 9, 11 класаў прайшла віктарына «Асветнікі Беларусі», дзе старшакласнікі мелі магчымасць успомніць яшчэ раз звесткі з біяграфіі вядомых усім асветнікаў Ефрасінні Полацкай, Францыска Скарыны, Міколы Гусоўскага.

Добавить комментарий