У суботу, 7 снежня, пачаткоўцы прынялі ўдзел у гульні-падарожжы “Краіна парадку”. Вучні 5 — 7 класаў спаборнічалі ў інтэрактыўнай гульні “Азбука права”. Вучні 8 і 9 класаў удзельнічалі ў пазнавальнай гульні “У свеце права”. Са старшакласнікамі праведзены трэнінг “Няведанне закона не вызваляе ад адказнасці”.