Напярэдадні навагодніх свят лепшыя вучні школы, якія прынялі актыўны ўдзел у разнастайных творчых конкурсах, навукова-даследчых канферэнцыях, спартыўных спаборніцтвах раённага і абласнога ўзроўняў, а таксама прызёры раённых прадметных алімпіяд узнагароджаны салодкімі падарункамі, якія ім уручылі Дзядуля Мароз і Снягурка.