23 снежня перад вучнямі 1 — 4 класаў выступіла старшы інспектар сектара прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Ліпко В.В. Вольга Васільеўна нагадала пачаткоўцам аб правілах паводзін падчас святкавання навагодніх мерапрыемстваў, карыстання піратэхнічнымі сродкамі, як правільна запускаць феерверкі і прыбіраць ёлку. Акрамя гэтага яна звярнула ўвагу на тое, на колькі небяспечны тонкі лёд і што варта рабіць у выпадку небяспекі. Затым навучэнцы паглядзелі і абмеркавалі відэафільм пад назвай «Бяспечны Новы год!».