26 красавіка 1986 года стала чорнай датай для мільёнаў людзей і соцень тысяч сем’яў, якія адчулі на сабе наступствы аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Трагедыя пакінула незагойную рану і на беларускай зямлі. Дзень чарнобыльскай трагедыі — дзень памяці аб тых, хто самааддана змагаўся з агнём ад выбуху, спрабуючы такой цаной змякчыць вынікі трагедыі. На гэтым тыдні ў школе праходзяць інфармацыйныя і класныя гадзіны, прысвечаныя аварыі на Чарнобыльскай АЭС.