Урачысты мітынг-рэквіем «Памяць будзе жыць вечна», у якім прынялі ўдзел вучні 11 класа і адміністрацыя школы, на пярэдадні Дня Перамогі адбыўся ля помніка ахвярам фашызму ў аграгарадку Шані.
З вуснаў маладых людзей гучалі пранікнёныя словы ўдзячнасці героям, якія прынеслі Перамогу нашай Радзіме.
Прагучалі таксама прозвішчы 215 нашых землякоў, якія загінулі на франтах, былі закатаваны фашыстамі: іх памяць прысутныя ўшанавалі хвілінай маўчання.
Да помніка былі ўскладзены вянкі і кветкі.