Пакуль жывыя ветэраны

На сёняшні дзень у мікрараёне школы пражывае толькі адзін ветэран Вялікай Айчыннай вайны. Марыя Аляксандраўна Бабрук жыве ў в. Шубічы, дзе і сустрэла маладой дзяўчынай ваеннае ліхалецце. Вучні школы – пастаянныя госці Марыі Аляксандраўны. Вось і зараз на пярэдадні 9 Мая васьмікласнікі разам са сваім класным кіраўніком В. М. Граб завіталі да Марыі Аляксандраўны з віншаваннямі. А ўдзячная жанчына расказала дзецям пра фашысцкія “парадкі” ля Пружаншчыны, пра той час, калі яна разам з другімі аднавяскоўцамі была вывезена на прымусовыя работы ў Германію, пра радасць даўгачаканага вяртання. Дзеці з вялікай цікаўнасцю слухалі аповед жанчыны.
Яшчэ адна цікавая размова атрымалася ў доме Бабрук Ніны Антонаўны, якая жыве ў Шанях. На жаль, у час вайны яна стала малалетнім вязнем. Са слязамі на вачах жанчына расказвала аб драматычных абставінах свайго жыцця ў час вайны. Дзеці выказалі шмат слоў удзячнасці ў адрас Ніны Антонаўны і павіншавалі з 75-годдзем Перамогі.

Добавить комментарий