Рана ці позна любы чалавек, якому не ўсё роўна, што адбываецца з яго грашыма зараз, і што будзе адбывацца з імі ў найбліжэйшай і далёкай будучыні, задаецца пытаннем — як мне правільна абыходзiцца з маімі фінансамі? Гэта значыць, што чалавек задумваецца над тым, як павысіць фінансавую граматнасць. У суботу ў аздараўленчым летніку «Дружба» прайшла хвіліна фінансавай граматнасці. У кожным атрадзе прайшло мерапрыемства «Азбука фінансавай граматнасці».