6 сакавіка пачаткоўцы спаборнічалі ў конкурснай праграме «Вясна з мамамі спяшаецца да нас у госці». Вучні 5 — 9 класаў былі запрошаны для ўдзелу ў гадзіне памяці «Я вам жизни завещаю, что я больше могу…». Таксама ў гэты дзень школьнікі праявілі сваю творчасць і фантазію ў калектыўна-творчай справе «Падарунак для любай матулі».