15 сакавіка адзначаецца Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. З гэтай нагоды ў школе прайшлі мерапрыемствы, падчас правядзення якіх вучні змаглі пазнаёміцца з асноўнымі артыкуламі дакумента, гісторыяй яго ўзнікнення, са змяненнямі і дапаўненнямі, прынятымі на рэспубліканскіх рэферэндумах у 1996 і 2004 гадах, з асновамі фарміравання сістэмы заканадаўства дзяржавы.