Да выбару прафесіі падыходзім усур’ёз

Надзвычай цікавым і змястоўным для вучняў школы прайшоў тыдзень прафарыетацыі, у рамках якога вучні даведаліся аб самых запатрабаваных прафесіях сучаснасці, зрабілі вывад, што пры выбары прафесіі неабходнай умовай павінны быць тры складаемыя:“Магу, хачу, трэба”. Школьнікі наведалі інфармацыйную вітрыну “Мая прафесія – маё будучае”, практыкум па прафарыентацыі “Твая будучая прафесія”, забаўляльную праграму “Салон прыгажосці. Прафесія цырульнік”, прафарыентацыйную гадзіну “Ярмарка прафесій”, праглядзелі і абмеркавалі фільм “Свет сучасных прафесій”.

Добавить комментарий