У рамках тыдня патрыятызму з 3 па 9 мая ў школе праходзяць мерапрыемствы, прысвечаныя Перамозе савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. Прайшло 76 гадоў, але кожны раз у гэтыя вясновыя дні мы ўзгадваем грознае ваеннае ліхалецце, ушаноўваем памяць загінуўшых, бо час не ўладны над памяццю людзей. Падчас правядзення мерапрыемстваў тыдня вучні ўзгадалі імёны нашых землякоў, якія не вярнуліся з вайны, аддалі сваё жыццё за светлае будучае, за мірнае неба над намі, ушанавалі хвілінай маўчання ўсіх тых, хто быў закатаваны ў канцэнтрацыйных лагерах, і тых, хто не шкадуючы свайго жыцця, узняўся на барацьбу супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў за свабоду і незалежнасць Радзімы.